RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці нарошчваюць тэмпы на ўборачнай. Надвор'е дазволіла працаваць у палях цэлы дзень. Ужо абмалацілі 45 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана 503 тысячы тон збожжа. Дарэчы, ураджай сёлета добры, адзначылі ў аблсельгасхарчы. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю.

У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы

У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» у кожнай вобласці ўсталюе па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах. Гэта падарунак малышам да першага верасня і да Дня народнага адзінства. Пра гэта расказаў у Магілёве міністр адукацыі Андрэй Іванец. Як старшыня рэспубліканскага аб'яднання «Белая Русь» ён сустрэўся з кіраўнікамі раённых структур

Сяўба і ўборка ўраджаю на палях «Круглянскага світання» (відэа)

Аграрыі Магілёўскай вобласці гэтымі днямі пачынаюць сяўбу азімага рапсу - будучага ўраджаю 2026 года. У глебу ўносяць неабходныя ўгнаеннямі, вядуць узворванне. І ўсе гэтыя работы ідуць паралельна з уборачнай. Такі закон агратэхналогій і земляробчы каляндар. Уся разнастайнасць жнівеньскіх палявых работ - на прыкладзе Круглянскага раёна

Насычана па сваім змесце і асвятленні актуальных праблем - дэпутат аб інтэрв'ю Лукашэнку часопісу Time

Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму журналісту і пісьменніку Сайману Шустэру было вельмі насычаным па свайму зместу і асвятленню тых праблем, якія сёння хвалююць не толькі грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы, але і грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі.

Збожжа новага ўраджаю масава паступае на КХП

Да 3,5 тысяч тон збожжа штодзень прымае Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. На прадпрыемстве яго дасушваюць, даводзяць да кандыцыі і кладуць на захоўванне. Так што гарачая пара не толькі ў хлебаробаў

Народныя промыслы і фальклор: фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15–16 жніўня на Магілёўшчыне

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» пройдзе ў райцэнтры Дрыбін Магілёўскай вобласці 15 і 16 жніўня. Фэст праводзіцца з 2011 года. На свята збіраюцца не толькі жыхары раёна, але і госці з усёй рэспублікі.

Выпуск 08.08.2025

Беларуская

Сенатар: Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю часопісу Time агучыў сваю цвёрдую пазіцыю па ўкраінскім канфлікце - толькі мір

Прэзідэнт Беларусі глыбока занепакоены канфліктам паміж брацкімі народамі і заклікае не проста да перамір'я, а да міру. Такую думку агучыў член Савета Рэспублікі Ігар Сяргееў, каменціруючы інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму выданню Time.

Аб'ём падрадных будаўнічых работ у Магілёўскай вобласці ў першым паўгоддзі перавысіў 1 мільярд рублёў

Статыстычны агляд да Дня будаўніка, які штогод адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, падрыхтавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці. У 2024 годзе ў будаўніцтве працавалі 22,8 тысячы чалавек, што складае 5,4 працэнта ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы рэгіёну. Сярэдні ўзрост работнікаў - 41,5 года. Пры гэтым 88,3 працэнта з іх - мужчыны.