RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

Прэм’ера музычнай пастаноўкі ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» адбылася 19 снежня ў Магілёўскім абласным драмтэатры. Спектакль насычаны яркімі, незвычайнымі, музычнымі сцэнамі і поўны ператварэнняў.

19.12.2020 - 13:53

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праходзіць у Магілёўскай вобласці. У студыі тэлекампаніі «Беларусь 4. Магілёў» на працягу 6 гадзін вядучыя і госці гавораць пра дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і пра тых, хто вырашыў падзяліцца дабром.

18.12.2020 - 16:37

Выстава індыйскага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі Сангіты Бахадур адкрылася 16 снежня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.

16.12.2020 - 18:25

Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва і вобласці прайшла 11 снежня на плошчы Леніна. Гэтым быў дадзены старт навагоднім гулянням у горадзе на Дняпры.

11.12.2020 - 19:20

У Магілёўскім цэнтры патрыятычнага выхавання «Памяць» 10 снежня адбылося адкрыццё перасоўнай выставы, прысвечанай адной з найбуйнейшых бітваў на завяршальным этапе Вялікай Айчыннай вайны – беларускай аперацыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Баграціён».

10.12.2020 - 16:45

Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ дала ў Магілёўскім універмагу «Цэнтральны» старт абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».

07.12.2020 - 17:33

Афіцыйнае адкрыццё выставы антыкварнай ёлачнай цацкі часоў СССР «Яшчэ той Новы год» з прыватнай калекцыі Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай адбылося 7 снежня ў музеі этнаграфіі Магілёва.

Фота Галіны Гаўрыловіч

07.12.2020 - 17:01

Акцыю «Падары дзіцяці радасць» у межах Тыдня міласэрнасці правёў Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў гандлёвым цэнтры «Атрыум».

07.12.2020 - 10:41

Прысвячэнне ў навучэнцы класаў ваенна-патрыятычнай і прафесійнай накіраванасці адбылося ў Бабруйску. У Палацы мастацтваў вучні 10-х класаў школ №№ 21, 27, 28, 31 прынялі прысягу і атрымалі пасведчанні на права нашэння формы.

07.12.2020 - 10:11