RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» праходзіць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. У спаборніцтве прымае ўдзел 8 маладых сем’яў. Адным з этапаў конкурсу стала кулінарнае выпрабаванне «Вячэра на дваіх».

19.11.2020 - 12:55

У Асіповічах адкрылі абноўленую паліклініку і новы корпус цэнтра сацабслугоўвання.

13.11.2020 - 16:34

У Магілёве напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ўшаноўвалі найлепшых работнікаў і прадпрыемствы АПК. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі больш за 130 чалавек.

12.11.2020 - 18:46

Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў, паднятых з Быхаўскай зямлі падчас пошукавых экспедыцый, прайшла ў вёсцы Красніца Смоліцкага сельсавета.

02.11.2020 - 12:29

Урачыстая цырымонія абвяшчэння пераможцаў XXIII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2020» адбылася 28 кастрычніка ў кінатэатры «Радзіма».

Фота Галіны Гаўрыловіч

28.10.2020 - 18:03

Каля двухсот машын стала ўдзельнікамі аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!», які прайшоў 24 кастрычніка з Мінска ў Магілёў.

24.10.2020 - 20:55

Фруктовы сад залажылі падчас гарадскога суботніка ў Магілёве. 24 кастрычніка тут высадзілі 144 пладовыя дрэвы– гэта грушы, вішні, алыча і слівы. Плошча саду склала 30 сотак. Сад належыць манахіням Свята-Мікольскага манастыра, які размяшчаецца ў парку.

24.10.2020 - 10:28

У Магілёўскай вобласці прынялі рэзалюцыю па выніках рэгіянальных дыскусій пра актуальныя пытанні развіцця краіны і рэгіёнаў.

23.10.2020 - 15:49

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля па матывах аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама».

22.10.2020 - 09:37