На базе Магілёўскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ праходзіць Кубак Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі. На працягу трох дзён юнакі і дзяўчаты з Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей змагаюцца за званне наймацнейшага ў гэтым відзе спорту.