RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

На новай лыжаролернай трасе ў Чавусах праходзіць абласны этап спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш як 300 спартсменаў у трох узроставых групах.

02.02.2021 - 17:59

Фестываль «Гарачы фэст» прайшоў у Магілёве 30 студзеня на этнахутары «Зялёны гай». Фестываль праходзіць у абласным цэнтры ўжо чацвёрты раз. Для гасцей фестывалю былі падрыхтаваны займальныя гульні і конкурсы, танцы, снежныя і спартыўныя забавы.

01.02.2021 - 08:17

У Магілёве 27 студзеня адбыўся абласны сход удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.

26.01.2021 - 15:43

Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут» стартаваў 24 студзеня ў Магілёве. На працягу тыдня чарада мерапрыемстваў пройдзе ў Клічаўскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Шклоўскім, Горацкім і Чавускім раёнах.

25.01.2021 - 09:35

У Чавусах стартаваў 4-ы этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона Магілёўскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2002–2003 г. н, 2004–2005 г. н., 2006–2007 г. н., 2008–2009 г. н. Спаборніцтвы праходзяць на лыжаролернай трасе горада.

21.01.2021 - 10:11

Асвячэнне вады і акунанне ў купель у аграгарадку Лясная Магілёўскай вобласці.

 СБ

19.01.2021 - 09:32

Наваселле ў Горках сёння святкуе Вольга Драздова і яе чацвёра прыёмных дзяцей. Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу – прасторны і сучасны – размясціўся па вуліцы Янкі Купалы.

14.01.2021 - 16:24

З першых дзён новага года супрацоўнікі ДАІ Магілёўскай вобласці пачалі ажыццяўляць скрыты кантроль за выкананнем кіроўцамі транспартных сродкаў і пешаходамі правілаў дарожнага руху.

13.01.2021 - 16:05

Навагоднія святочныя мерапрыемствы прайшлі 2 студзеня ў парку Падміколле ў Магілёве.

БЕЛТА

04.01.2021 - 09:26

У Магілёўскім аблвыканкаме 30 снежня прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод і падзякі Прэзідэнта Беларусі прадстаўнікам прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, а таксама органаў улады рэгіёна.

30.12.2020 - 15:30