ААТ «Магілёўліфтмаш» дамовілася аб удзеле ў праграме замены старых ліфтаў у Арменіі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства.
План сумесных мерапрыемстваў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам тэрытарыяльнага кіравання і развіцця Арменіі сумесна з мэрыяй Ерэвана уключаў серыю сустрэч па магчымасці ўдзелу ААТ «Магілёўліфтмаш» у праграме замены састарэлых ліфтаў у Арменіі. Папярэднія дамоўленасці выліліся 2 красавіка ў візіт кіраўнікоў Ерэванскага ЗАТ «РАФЭЛГРЫГ» на магілёўскае прадпрыемства.
Па выніках перамоў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве, дылерскі дагавор, пагадненне аб супрацоўніцтве з перспектывай стварэння зборачнай вытворчасці на тэрыторыі краіны-партнёра.
Госці азнаёміліся з працай вытворчых цэхаў, правялі перамовы з кіраўнікамі і спецыялістамі ААТ «Магілёўліфтмаш». Бакі абмеркавалі асноўныя этапы супрацоўніцтва, стварэнне сумеснай зборачнай вытворчасці з лакалізацыяй вырабу дэталяў і вузлоў на вытворчых плошчах ЗАТ «РАФЭЛГРЫГ», узаемадзеянне ў забеспячэнні працэсу зборкі і мантажу ліфтаў кваліфікаванымі спецыялістамі ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі ЕАЭС.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00
28.10.2025 - 09:29