ААТ «Белшына» каля 40% прадукцыі пастаўляе на экспарт, паведаміла на прэс-канферэнцыі «Развіццё аўтамабільнай прамысловасці: мадэрнізацыя, экалагічнасць і экспартны патэнцыял» начальнік бюро маркетынгавых даследаванняў і стратэгічнага маркетынгу прадпрыемства Ганна Басараўская.
Ганна Басарэўская адзначыла, што ААТ «Белшына» прадаўжае ўмацоўваць пазіцыі на ўнутраным і знешнім рынках. У таварны партфель уваходзіць больш як 100 мадэлей шын для легкавых аўтамабіляў, каля 20 мадэлей для лёгкагрузавага транспарту, 150 мадэлей для грузавога транспарту, у тым ліку самазвалаў, больш як 90 мадэлей для сельскагаспадарчай тэхнікі.
«Асноўнымі стратэгічнымі рынкамі для нашага прадпрыемства з'яўляюцца Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя. Рынак Беларусі ў вартасным выражэнні займае каля 60% агульнага аб'ёму продажаў, на экспарт пастаўляем каля 40 працэнтаў. Што датычыцца ўнутранага рынку, то ў бліжэйшай перспектыве ў планах прадпрыемства - павялічыць долю прысутнасці да 50 працэнтаў. Ужо сёння яна складае больш за 40%», - распавяла Ганна Басарэўская.
На Расію прыпадае каля 90% экспарту. Таксама пастаўкі ажыццяўляюцца ў Казахстан, Кыргызстан, Азербайджан, Туркменістан, Таджыкістан, Бангладэш, Венесуэлу і іншыя краіны.
«Даволі перспектыўным сегментам для нас з'яўляюцца краіны Афрыкі. Вядзецца актыўная праца па аднаўленні супрацоўніцтва і павелічэнні аб'ёмаў продажаў у такія краіны, як Егіпет, ПАР, Зімбабвэ і інш.», - сказала Ганна Басарэўская.
Прадпрыемства супрацоўнічае з беларускімі аўтавытворцамі ў сферы першаснай камплектацыі. «Белшына» - галоўны пастаўшчык шын у адрас такіх флагманаў машынабудавання, як БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш», «АМКАДОР».
Пашыраецца асартымент шын для эксплуатацыі ў зімовым сезоне.
У Беларусі выпусцілі зімовыя шыны прэміум-класа з нацыянальным арнаментам
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.12.2025 - 17:35
Навагоднія ўпрыгожванні і смачныя пачастункі: тэматычныя кірмашы разгорнуцца ў Магілёве
05.12.2025 - 17:30
04.12.2025 - 09:30
Урад унёс карэкціроўкі ў сістэму рэгулявання цэн. Што змянілася?
03.12.2025 - 11:27
У Беларусі стартаваў конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу
02.12.2025 - 15:17
01.12.2025 - 14:19