У сувязі з наяўнай пажаранебяспечнай абстаноўкай у экасістэмах, а таксама ў перадпачатку працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Галоўная мэта мерапрыемства –праз гумар, логіку і фантазію дастукацца да кожнага і растлумачыць, чым небяспечныя пажары сухой расліннасці, да якіх трагічных наступстваў для прыроды і людзей яны могуць прывесці.
Віктарына стартуе 26 красавіка. У суполцы УКантакце«Радыё “Магілёў”» будзе размешчана фатаграфія з ратавальнікамі вобласці, адзін з фрагментаў якой будзе скрыты. Тым, хто правільна адгадае скрыты фрагмент і выканае заданне радыёвядучых –падарунак-сюрпрыз ад МНС.
«Настройвайце радыёпрыёмнікі на хвалю «Радыё “Магілёў”», сачыце за ранішнімі эфірамі, выбудоўвайце лагічны ланцужок і перамагайце! Прымаючы ўдзел у конкурсе, вы ўносіце свой уклад у папярэджанне пажараў па прычыне выпальвання сухой расліннасці і ў абарону прыроды ад агню», – падкрэсліла Вольга Нехарошых.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44