Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў рэспубліцы з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Бяспека жыццядзейнасці насельніцтва – прыярытэтная задача дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, – адзначыла суразмоўца. – У Магілёўскай вобласці ў адзінай звязцы бяспекі будуць працаваць спецыялісты абласнога УМНС, упраўлення ўнутраных спраў, медыцынскай службы і аварыйных службаў, таксама ў запланаваных мерапрыемствах прымуць актыўны ўдзел работнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, гар- і райвыканкамаў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна».
У межах акцыі ратавальнікі правераць сістэму апавяшчэння з дапамогай SMS-паведамленняў, размесцяць у эфіры FM-радыёстанцый маўленчыя паведамленні аб парадку дзеянняў у выпадку пагрозы або ўзнікнення НС.
Таксама запланаваны вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей (установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання і. г. д.) або буйнога аб’екта, які забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва; навучальныя эвакуацыі з будынкаў і памяшканняў; гутаркі ў працоўных калектывах; квэст-гульні; конкурсы і віктарыны; дзень адчыненых дзвярэй; трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)