RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя МНС «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Лета–гэта гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. І для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі двойчы на год – з ліпеня па жнівень і з верасня па кастрычнік–праводзяць акцыю«З клопатам пра бяспеку малой радзімы». 1 ліпеня ёй дадзены чарговы старт у Магілёўскай вобласці, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Мерапрыемствы праекта пройдуць у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах, сельскагаспадарчых прадпрыемствах і працоўных калектывах. Асноўная аўдыторыя–пенсіянеры і пажылыя людзі. 

Мэта: папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і пажылога ўзросту.

Фармат правядзення: свой крэатыў, творча-агародніцкія здольнасці дазволіць раскрыць агляд-конкурс на самае лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка і аграсядзібы «Ландшафтны дызайн МНС». Ніякіх межаў для палёту фантазіі і рэалізацыі задумак: устаноўка дэкаратыўных элементаў, кампазіцыі з кованых вырабаў, вырабаў, цэлых арт-аб’ектаў і скульптур малых формаў, афармленне кветнікаў і фігурная стрыжка газонаў і г. д. Аўтарскія творы бяспекі будуць размешчаны на інтэрнэт-парталах і на старонках друкаваных выданняў, а пераможцы атрымаюць заслужаныя прызы.

У сельскіх населеных пунктах і раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі». Кожны наведвальнік кірмашу знойдзе сабе занятак па гусце: гульнявая зона (навучальныя пляцоўкі: «Правядзі час з карысцю», «Жучкі-павучкі», «Печкі-лавачкі», «Бяспечны электрык», забаўляльныя конкурсы і інш.), дэманстрацыйная зона (паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі), гандаль таварамі народнага спажывання, творчая зона (майстар-класы па рукадзеллі і г. д.). Так у цікавай забаўляльнай форме ўдзельнікі кірмашу будуць пазнаваць асновы бяспекі.

І гэта яшчэ не ўсё. Пенсіянеры змогуць прыняць удзел у шэрагу іншых конкурсаў – «Прыпеўкі бяспекі», «СуперСТАР + ЮнСпас», «Мудрасць. Вопыт. Бяспека», а таксама весела правесці час на дыскатэках для тых, каму за....

На адрас пенсіянераў паступіць спецыяльная карэспандэнцыя ад ратавальнікаў. Для транслявання прафілактычных матэрыялаў праз гучнагаварыцель па сельскіх населеных пунктах адправіцца спецыяльны транспарт МНС. Порцыю бяспекі і весялосці пажылыя людзі змогуць атрымаць і пры наведванні гандлёвых аўталавак праз праект «Аўталаўка бяспекі»: сумесна з актывістамі і прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацый ратавальнікі ў месцах прыпынкаў перасоўных магазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі, размесцяць тэматычную інфармацыю на таварах. Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў не застануцца ўбаку і змогуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах акцыі.

Істотную дапамогу ў правядзенні акцый акажуць сродкі масавай інфармацыі. У друкаваных выданнях з’явяцца тэматычныя старонкі з прафілактычным матэрыялам і віктарынамі, радыёстанцыі папоўняцца тэматычнымі віктарынамі і акцыямі. Карыстальнікі сацыяльных сетак адкрыюць для сябе не толькі цікавыя і актуальныя прафілактычныя матэрыялы, але і розныя актыўнасці, у якіх можна праявіць свае таленты і эрудыцыю. Бяспека будзе паступаць праз трансляванне аўдыяролікаў, відэаматэрыялаў, тэкставай інфармацыі па радыёкропках і экранах прадпрыемстваў і арганізацый, у салонах грамадскага транспарту, у бягучых радках у эфіры тэлеканалаў.

Пенсіянерам вельмі патрэбныя клопат і ўвага, і ў нашых сілах зрабіць іх жыццё бяспечным!

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая