RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Алею маладых спецыялістаў высадзяць у Магілёве 17 красавіка

На тэрыторыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы падчас правядзення рэспубліканскага суботніка 17 красавіка з’явіцца алея маладых спецыялістаў. Пра гэта паведаміў старшыня моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік.

«У пасадцы алеі прымуць удзел выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа гэтага года, а таксама маладыя спецыялісты –тыя, хто год таму быў працаўладкаваны ў гэтую ўстанову аховы здароўя на першае працоўнае месца – удакладніў суразмоўца. – Да іх далучацца галоўны ўрач дзіцячай абласной бальніцы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Каско і старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, дэпутат Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў Віктар Суслаў».

Па словах Кірыла Шусціка, акцыя, якая сімвалізуе найлепшыя традыцыі настаўніцтва ў галіне аховы здароўя, збярэ каля 20 чалавек. Яны высадзяць 15 саджанцаў дрэў –дубы і рабіны.

«У 2019–2020 навучальным годзе сваё першае працоўныя месца ў абласной дзіцячай бальніцы атрымалі 32 маладыя спецыялісты, сёлета да іх далучацца яшчэ 7 выпускнікоў Магілёўскага медыцынскага каледжа», – удакладніў суразмоўца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая