RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Альтанкі, арэлі, млыны: каля 20 новых арт-аб'ектаў устаноўлены ў Магілёўскім заасадзе

Каля 20 новых арт-аб'ектаў устаноўлены на тэрыторыі Магілёўскага заасада. Арэлі, альтанкі, млыны і іншыя работы зроблены ўдзельнікамі адкрытага конкурсу, арганізаванага Магілёўскім агралесатэхнічным каледжам імя К.П. Арлоўскага і Магілёўскім ДВЛГА.
 
Адкрыты конкурс на лепшы арт-аб'ект для добраўпарадкавання тэрыторый лясгасаў прайшоў у рэгіёне ўпершыню. У ім прынялі ўдзел 13 лясгасаў вобласці і дзве ўстановы адукацыі - агралесатэхнічны каледж і каледж будаўніцтва імя А.П. Старавойтава. У выніку лепшай прызнана дэкаратыўная кампазіцыя «Казачная хатка» каледжа імя К.П. Арлоўскага, дыплом другой ступені прысуджаны садовым арэлям Асіповіцкага лясгаса, трэцяе месца падзялілі Краснапольскі і Глускі лясгасы, іх аўтарству належыць пергола з арэлямі і млын.
 
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і ўручэння ім каштоўных прызоў і падарункаў адбылася ў агралесатэхнічным каледжы 27 красавіка. У ёй прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, прадстаўнікі ДВЛГА і лясгасаў рэгіёну, а таксама кіраўніцтва агралесатэхнічнага каледжа.
 
«Магілёў мае багатую гісторыю, і на яго тэрыторыі ёсць аб'екты, якія з'яўляюцца месцам прыцягнення не толькі турыстаў, але і саміх магіляўчан, - падкрэсліў Леанід Мартынюк. - У іх ліку Магілёўскі заасад. Яго неабходна развіваць, дапаўняць новымі фішкамі, якія будуць цікавыя і карысныя для ўсіх наведвальнікаў. Сёння гэта арт-аб'екты, зробленыя рукамі ўдзельнікаў конкурсу. Гледзячы на іх, магу сказаць, што нашы ўмельцы вельмі таленавітыя і сапраўды ўкладаюць у сваю творчасць душу: гэта прыгожа, эстэтычна і, галоўнае, практычна».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая