Аляксандр Лукашэнка напярэдадні свяшчэннай даты - 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным прадстаўнікам розных сфер.
«Дзякуючы беспрэцэдэнтнай мужнасці і адзінству савецкага народа завяршылася самая страшная, самая крывавая і маштабная вайна ў гісторыі чалавецтва. Завяршылася поўным разгромам фашызму. Для Беларусі гэта Вялікая Перамога і захаванне памяці аб ёй - частка нашай нацыянальнай ідэі. Акупіраваная, скатаваная ворагам, але непакораная рэспубліка-партызанка, рэспубліка-падпольшчыца заплаціла за сваё мірнае неба велізарную цану. Стаціўшы кожнага трэцяга», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што подзвіг герояў назаўсёды застанецца найвялікшым прыкладам беззапаветнай любові да Радзімы, прыкладам, на якім выхоўваюць дзяцей, прадаўжаючы традыцыі, атрыманыя ў спадчыну ад доблеснага пакалення пераможцаў.
Многія айчынныя прамысловыя гіганты – «Беларуськалій», МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ - вядуць сваю гісторыю пачынаючы з пасляваеннага часу. «Гэту спадчыну мы не проста захавалі, але прымножылі і ператварылі ў вядомыя беларускія брэнды», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Сярод узнагароджаных ордэнамі і медалямі - прадстаўнікі сілавога блока. «Восем мірных дзесяцігоддзяў прайшло, а нас правяраюць на трываласць практычна штодзённа. І людзі ў пагонах пастаянна на баявым пасту, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Аб вашых подзвігах публічна не гавораць часам. Але я хачу, каб усе ведалі: вы - героі. Дзякуй вам за службу».
У ліку ўдастоеных дзяржаўных узнагарод кіраўнікі рэгіёнаў і вядомых айчынных прадпрыемстваў, чыю прадукцыю ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
У Палацы Незалежнасці таксама ўшаноўвалі аграрыяў - кіраўнікоў перадавых гаспадарак, якія ўжо цяпер паказваюць, як можна жыць і працаваць у вёсцы будучыні. «Ваш вопыт для нашай краіны вельмі карысны», - адзначыў Прэзідэнт.
«Вядома, будучыні няма без тых, хто працуе ў навуцы і адукацыі. Вы адказваеце не толькі за падрыхтоўку высакакласных спецыялістаў, але і за тое, каб адкрыцці і напрацоўкі як мага хутчэй укараняліся ў вытворчасць і прыносілі карысць нашай эканоміцы», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што мы ганарымся сучаснымі дасягненнямі, таму важна падзякаваць за захаванне традыцый доблесным ветэранам працы: «Вашы мудрыя парады, актыўная жыццёвая пазіцыя бясцэнныя і дапамагаюць вырашаць многія задачы».
Дзяржузнагарод удастоены і прадстаўнікі творчых прафесій. «Многаму нас навучыў і многае паказаў наш грандыёзны па задуме і выкананні праект «Марафон адзінства». За некалькі месяцаў арганізатары і ўдзельнікі праехалі ўсю краіну з вялікімі канцэртамі, тэматычнымі выставамі, дыялогавымі пляцоўкамі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў, каб гэты дзень не стаў фінішным п'едэсталам, а ператварыўся для лаўрэатаў дзяржузнагарод і іх калектываў у кропку адліку на шляху да новых здзяйсненняў: «Не час сёння спачываць на лаўрах. Атрымліваючы ўзнагароды напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі, памятайце пра тых герояў, дзякуючы якім мы жывём».
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячым святам, пажадаў моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой.
Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны дырэктар ААТ «Мажаліт» Вікенцій Ермалёнак. Ганаровага звання заслужанага артыста Беларусі ўдастоены артыст-вакаліст (саліст) - вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Павел Усовіч. Дырэктару Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандру Шайтараву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Па матэрыялах БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін