У Магілёўскай вобласці паступова павялічваюць пасевы азімых культур, у тым ліку рапсу. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён.
– Азімы ячмень – гэта перспектыўная культура. Мы ў вобласці павялічылі аб’ёмы пасеву. Калі раней высейвалі 500 гектараў, сёння – каля 5,5 тысяч. На гэтых палях (у ААТ «Александрыйскае». – Заўвага рэд.) разлічваем атрымаць не менш за 50 цэнтнераў з гектара. Што гэта нам дае? Высокая ўраджайнасць, хуткаспеласць, больш ранняя ўборка – 10–12 дзён, высокае ўтрыманне бялку.
Што тычыцца азімага рапсу, ураджайнасць таксама прыстойная: менш за 30 цэнтнераў не будзе, лічыць Анатоль Ісачанка:
– У вобласці таксама нарошчваем аб’ёмы пасяўных плошчаў. Бо гэта культура, якая дае не толькі кармы для жывёлагадоўлі. Сёння рапсавы алей запатрабаваны, мы рэалізуем яго як унутры краіны, так і за мяжу. Попыт велізарны, таму даную культуру трэба развіваць.
У цэлым па вобласці сёння робіцца ўпор на азімыя культуры, адзначыў губернатар:
– Калі ў структуры пасяўных плошчаў азімыя культуры ў нас займаюць 56 працэнтаў, то па вале збожжа іх доля – пад 70 працэнтаў. Значыць, гэтыя культуры больш устойлівыя і даюць большы вынік.
Анатоль Ісачанка звярнуў увагу і на актуальнасць праблемы бялку для жывёлагадоўчай галіны:
– Нам трэба дадаткова займацца культурамі, якія дадуць нам бялок: рапс, сланечнік, гарох, соя. Мы бачым гэту задачу і разумеем, як яе вырашаць. Добры прыклад – кукуруза. Калісьці мы ёю так шчыльна не займаліся. Пачыналі патроху: спачатку на сілас, потым паступова пераходзілі на зерне. Сёння ўжо цалкам займаемся збожжам. І маем добры вынік – 100 цэнтнераў ураджайнасць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.05.2025 - 09:56
05.05.2025 - 09:17
Стабільны рост і экспарт. Якія задачы пастаўлены перад новым кіраўніком «Магілёўліфтмаша»
30.04.2025 - 11:20
26.04.2025 - 14:46
25.04.2025 - 12:52
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму