RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Сівак: кожнаму рэгіёну важна рабіць акцэнт і развіваць тыя кампетэнцыі, якія яму ўласцівы

Такой думкай падзяліўся намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, прымаючы ўдзел у пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама. Ён адзначыў, што асноўным пытаннем парадку дня сталі інвестыцыі - у гэтым напрамку ў рэгіёне па выніках мінулага года назіраюцца сур'ёзныя зрухі.

«Ёсць станоўчыя вынікі, хаця і не высокія. Аднак гэта пацягнула за сабой пытанне напаўнення бюджэта. А за гэтым ідзе і заработная плата, і іншыя пытанні. Эканоміка ў цэлым спрацавала - па рэспубліцы выкананы асноўныя даведзеныя паказчыкі. Гэта таксама вынік праведзенай працы. І хаця ў асобных галінах ёсць праблемы, аднак на іх вырашэнне выдзяляюцца рэсурсы, што сведчыць аб нармальнай рабоце эканомікі. І мы рэальна бачым паляпшэнні. Што тычыцца праблем - іх не можа не быць. Тыя, хто лічыць інакш - спыняюцца ў развіцці».

Таксама віцэ-прэм'ер адзначыў, што станоўчыя лічбы не павінны станавіцца падставай для самазаспакаення: «Часам лічбы могуць выглядаць горш, але так склаўся рынак, кан'юнктура. І насамрэч перад персаналам на гэтым прадпрыемстве стаіць значна больш задач. Але калі рынак складаецца ўдала, камерцыйная структура імкліва запоўніла нішу і супакоілася - так быць не павінна. Асабліва, калі ёсць магутнасці, якія не загружаны. Менавіта на гэта звярталася ўвага кіраўніцтвам рэгіёна. І я прыводзіў прыклад з непрацуючым цэхам Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, прадукцыя якога пры гэтым запатрабаваная на рынку».

Адказваючы на пытанні журналістаў аб інвестыцыйнай прывабнасці Магілёўшчыны, Анатоль Сівак падкрэсліў, што сусветная практыка ў гэтым пытанні сёння падобная. Інвестар - гэта не замежны бізнэсмэн з вялікім асабістым рахункам. Крыніцай фінансавання ўсё часцей выступаюць крэдытныя рэсурсы: «Прыватнік сёння практычна не ўкладвае асабістыя сродкі, іх доля часта не перавышае 10%. Таму інвестар і інвестыцыі - гэта пра стартап, ідэю, падмацаваную бізнес-планам, вывучаны рынак, магчымасць заняць нейкую нішу».

Таксама віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу: «Нават тое, што нас недзе абмежавалі ў пастаўках, тым самым дало нам магчымасць арганізаваць вытворчасць самім.

Пры гэтым, канкурэнтнасць у тым ці іншым сегменце ўпала. І мы падкрэсліваем, што гэта не павінна расслабляць. Неабходна глядзець шырэй на ўсе гэтыя пытанні. А некаторыя спыняюцца на спакоі ад выканання даведзеных паказчыкаў, хаця патрэбнасць значна вышэйшая.

Адна сітуацыя, калі на сельскую гаспадарку санкцыйная палітыка ніяк не паўплывала - унутраны рынак быў і застаецца запоўнены нашымі прадуктамі. Зусім іншая, калі санкцыі ўвялі па нейкай тэхналагічнай прадукцыі, пры гэтым у нас ёсць неабходныя кампетэнцыі для яе папаўнення. І прадпрыемствы павінны дэманстраваць бурны рост, а гэтага можа не адбывацца з-за таго, што даведзеныя 103% зроблены і будуць зроблены ў наступным годзе. А такога не павінна быць. Пра гэта на паседжанні казаў і старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка».

Паводле слоў Анатоля Сівака, Магілёўская вобласць моцная спецыялістамі, прадпрыемствамі. Не абавязкова ў сваім развіцці рабіць упор на нешта ўнікальнае - гэта дадаткова запатрабуе прыцягнення істотных сіл звонку і вялікіх выдаткаў часу і сіл. «Кожнаму рэгіёну важна рабіць акцэнт на тых кампетэнцыях, якія яму ўласцівыя і якія яму будзе лёгка падхапіць і развіць. А яны ў нас ёсць, яны захаваліся ў людзях, дакументах, тэхналагічных працэсах», - рэзюмаваў ён.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая