RU BY EN 中文
Instagram

а апошнія 10 гадоў колькасць шматдзетных сем'яў у Магілёўскай вобласці вырасла на 168 працэнтаў

У Магілёўскай вобласці пражываюць 12511 сем'яў, якія маюць траіх і больш дзяцей. Калі казаць аб дынаміцы, то ў 2015 годзе, калі ў краіне быў уведзены сямейны капітал, іх было 7445. Гэта значыць рост за 10 гадоў склаў 168%. Такімі звесткамі падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.

Яна падкрэсліла:

Людзі адчуваюць падтрымку дзяржавы, і сямейны капітал - адна з іх. Ён з 2015 года назначаны 16 114 сем'ям, у тым ліку за 9 месяцаў гэтага года – 710. Правам датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу з 2020 года, калі яно з'явілася, скарысталася 9841 сям'я, за 9 месяцаў гэтага года – 746.

Па словах Святланы Віктараўны, большасць сем'яў – каля 80% – накіроўваюць сямейны капітал на паляпшэнне жыллёвых умоў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая