Пачаты прыём заявак для ўдзелу ў V рэспубліканскім прававым турніры «Сіла Закона». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце конкурсу. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца навучэнцы IX–XI класаў школ і гімназій рэспублікі.
«Сіла Закона» традыцыйна ўключае тры этапы. Першы тур пройдзе 20 лістапада падчас класных і інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праводзіцца ў пярвічных арганізацыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па 18 лістапада.
Абласны этап адбудзецца 27 лістапада. Ён будзе праходзіць у кожным з рэгіёнаў на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку юрыдычных кадраў. 4 снежня сталіца сустрэне наймацнейшых знаўцаў прававых асноў - фіналістаў абласнога этапа для выніковага спаборніцтва на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітэта.
«У кожным з тураў навучэнцам будзе прапанавана адказаць на пытанні ў форме тэста па тэме «Актыўнасць моладзі па стварэнні камфортнага асяроддзя для жыцця», - паведамілі ў аргкамітэце.
Тэст на першым этапе ўключае 40 заданняў, на другім і трэцім - па 20. Навацыя гэтага года - дадатковае заданне ў форме эсэ для ўдзельнікаў абласнога тура. Фіналістаў па-ранейшаму чакаюць адказы на пытанні тэсту і таксама напісанне эсэ. Тэмы творчых заданняў удзельнікі абласнога і рэспубліканскага тураў даведаюцца толькі ў дзень іх правядзення.
На выкананне заданняў на кожным з трох этапаў адводзіцца па 60 хвілін. Другі тур і рэспубліканскі фінал пройдуць на пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта.
Турнір праводзіцца ў нашай краіне з 2021 года. У мінулым годзе ў інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 30 тыс. школьнікаў», - дапоўнілі арганізатары.
Мэты праекта - прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства; фарміраванне ў вучняў прававой культуры; паглыбленне ведаў аб правах і абавязках непаўналетніх, фарміраванне практычнага вопыту рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў, выканання імі сваіх абавязкаў; актывізацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый па прававой асветы; развіццё навыкаў выкарыстання сучасных тэхналогій.
Падрыхтоўку і правядзенне турніру забяспечваюць арганізатары: Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Суарганізатарамі выступаюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», установа адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь», Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і іншыя арганізацыі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.11.2025 - 09:37
У Беларусі ўстанавілі патрабаванні да якасці яблыкаў і бульбы, што пастаўляюцца па дзяржзаказу
11.11.2025 - 12:03
а апошнія 10 гадоў колькасць шматдзетных сем'яў у Магілёўскай вобласці вырасла на 168 працэнтаў
10.11.2025 - 17:58
Да гэтага часу вырашае ўраўненні і інтэгралы. У Магілёве павіншавалі 100-гадовага ветэрана ВАВ
10.11.2025 - 16:12