Сустрэча прадстаўнікоў Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь з грамадскім актывам адбылася 10 лістапада на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Мерапрыемства арганізавана ў рамках двухдзённага выязнога пасяджэння, якое праходзіла ў Магілёўскай вобласці. Удзел у ім узялі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, члены і работнікі апарата ЦВК, прадстаўнікі міністэрстваў і аблвыканкамаў; гарвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў.
Як адзначыў Валерый Малашка, збіраючы грамадскасць напярэдадні такой важнай падзеі, як электаральная кампанія, арыенцір быў зроблены ў першую чаргу на прадстаўнікоў участковых і раённых выбарчых камісій мінулых гадоў, органаў улады, грамадскіх арганізацый, усіх тых, каму ў рамках сваіх функцый і абавязкаў трэба будзе працаваць на гэтым палітычным полі.
Удзельнікі мерапрыемства выказвалі меркаванні, задавалі пытанні, зыходзячы з вопыту электаральных кампаній мінулых гадоў, а таксама прасілі патлумачыць асобныя новаўвядзенні ў Выбарчым кодэксе.
Так, напрыклад, з залы паступіла пытанне аб магчымасці выдачы бюлетэня для галасавання маладым людзям, якім у дзень галасавання спаўняецца 18 гадоў і з нейкіх прычын іх няма ў спісах галасуючых. «Вядома, мы павінны даць ім магчымасць прагаласаваць - гэта іх права, - растлумачыў Вадзім Іпатаў». Таксама цікавіліся ўдзельнікі мерапрыемства нюансамі галасавання для грамадзян Расійскай Федэрацыі. «Гэта асаблівасць нашага Выбарчага кодэкса. Калі ішло фармаванне гэтай нормы, абмяркоўвалася - уключаць гэтую магчымасць у Выбарчы кодэкс у дачыненні да грамадзян Расеі ці не. Норма была зацверджана і магчымасць галасавання ажыццяўляецца з дапамогай фарміравання спісаў. Гэтае пытанне ўжо паступала да нас. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія маюць пастаянны від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, будуць уключацца ў агульныя спісы, але асобным блокам. Сам працэс галасавання нічым не адрозніваецца ад галасавання нашых грамадзян», - даў адказ намеснік старшыні ЦВК.
Таксама з залы паступалі пытанні аб нормах, якія датычацца паводзін назіральнікаў на ўчастку, правілах правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты, аб выбары мовы для вырабу бюлетэняў, іх адрозненні ў сувязі з тым, што будуць адначасова выбірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў. дэпутатаў. На ўсе пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы.
Юлія Таранава, фота Галиіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.05.2025 - 10:03
Забарона на наведванне лясоў дзейнічае практычна ва ўсіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей
05.05.2025 - 09:56