ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» наведала дэлегацыя кіраўніцтва фінскай кампаніі Agri Kymi OY (г.Каўвола) на чале з кіраўніком Ханнай Пулканен.
Госці азнаёміліся з працай і магчымасцямі прадпрыемства, правялі з кіраўніцтвам «Бабуйскаграмаша» перамовы аб развіцці і паглыбленні супрацоўніцтва. У прыватнасці, дасягнуты дамоўленасці аб павелічэнні на 30-50% у першым паўгоддзі бягучага года аб’ёмаў рэалізацыі традыцыйных на фінскім рынку машын для ўнясення вадкіх арганічных угнаенняў і ротарных касілак. Таксама кіраўніцтва фінскай кампаніі праявіла зацікаўленасць у пашырэнні наменклатуры пастаўляемых сельгасмашын за кошт тэхнікі для ўнясення цвёрдых арганічных і мінеральных угнаенняў, трактарных прычэпаў і новых мадэляў касілак.
Для актывізацыі рэкламна-маркетынгавай працы на рынку Фінляндыі кіраўнікі кампаній прынялі рашэнне весці сумесную узгодненую працу па прасоўванні новых відаў тэхнікі на рынак з улікам патрабаванняў мясцовых аграрыяў да тэхнікі і асаблівасцяў умоў эксплуатацыі ў Паўночнай Еўропе.
Кампанія Agri Kymi OY з’яўляецца афіцыйным дылерам беларускага прадпрыемства на тэрыторыі Фінляндыі. У 2018 годзе бакі адзначылі 20-годдзе сумеснай працы. Шмат у чым дзякуючы менавіта працы фінскіх партнёраў фінскі рынак не толькі стаў традыцыйным для тэхнікі з маркай «Бабруйскаграмаш», але і найбуйнейшым сярод усіх рынкаў краін Еўрапейскага Саюза.
Бабруйскае прадпрыемства створана ў 1974 годзе. Акцыянавана ў 2005-м, а ў 2012 годзе стала кіруючай кампаніяй холдынгу «Бабруйскаграмаш», які з’яўляецца сёння адным з найбуйнейшых у Беларусі і СНД вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Сёння прадпрыемства вырабляе больш за 80 найменняў сельскагаспадарчай тэхнікі для ўнясення ўгнаенняў, нарыхтоўкі і раздачы кармоў, уборкі лёну, прычапных транспартных сродкаў і г. д. Сельгасмашыны з маркай прадпрыемства працуюць амаль у 50 краінах свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня