RU BY EN 中文
Twitter Instagram

БЧ змяніла графік руху цягнікоў на ўчастку Магілёў-Асіповічы

Беларуская чыгунка папярэдзіла аб часовых зменах у графіку руху цягнікоў на ўчастку Магілёў - Асіповічы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У сувязі з планавымі работамі па рамонце чыгуначнага маста на 92-м км перагону Друць - Вендрыж на ўчастку Магілёў - Асіповічы 24, 25 студзеня, 21, 22 лютага, 14, 15, 28, 29 сакавіка, 11, 12 красавіка адмяняюцца са звароту поезда нумар 742/741 Мінск - Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6.58, з Магілёва ў 15.33, а таксама поезда нумар 879/880 Магілёў - Салігорск адпраўленнем з Магілёва 6.18, з Салігорска ў 17.21.

Акрамя таго, у названыя дні поезд нумар 744 Мінск - Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск - Пасажырскі ў 16.52 (замест 15.35) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20.13 (па графіку - 18.18). Таксама 25 студзеня, 22 лютага, 15 і 29 сакавіка і 12 красавіка поезд нумар 744/745 Магілёў - Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7.22 (замест 6.58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10.44 (па графіку - 9.42). Гэтыя цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам праз Оршу (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях).

Таксама ў гэтыя перыяды асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы - Магілёў будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

БЧ заклікала пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб зменах у графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» ці па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая