Дзяржаўная праграма «Адзін раён - адзін праект» дала выдатную магчымасць для развіцця беларускіх рэгіёнаў, распавялі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Машынабудаванне, бізнес, сфера паслуг, аграрная галіна - варыянты падбіраюць зыходзячы з асаблівасцяў канкрэтнага раёна. Толькі 2025 годзе ў Магілёўскую вобласць плануецца інвесціраваць каля 700 млн рублёў у падобныя праекты, прыярытэт аддаецца вытворчым пляцоўкам. Дрыбінскі раён робіць акцэнт на сельскай гаспадарцы.
Амаль 4 гектары зямлі каля аграгарадка Пудоўня перажываюць аграрную трансфармацыю. За два гады на месцы старой фермы вырас сучасны комплекс па вырошчванні племянных герэфордаў - каштоўнай мясной пароды, вядомай сваім мармуровым мясам. Гэты новы для раёна напрамак рэалізуе Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства. Выбар месца невыпадковы: тут размешчана кармавая база сельгаспрадпрыемства, якая забяспечвае ідэальную лагістыку.
Пакорлівыя кучаравыя герэфорды добра пераносяць любыя ўмовы надвор'я. Таму комплекс запаўнялі паралельна з будоўляй. Першую партыю, каля 100 галоў, па рэспубліканскай праграме (з патанненнем) купілі ў гродзенскіх калег. Сёння маткавае пагалоўе ўжо ўдвая больш, а хутка і зусім будзе бэйбі-бум - большасць рагуль у чаканні нашчадства. Для мам у дэкрэце прадугледжана спецыяльнае памяшканне, дзе для нованароджаных цялят будзе нават буфет.
Ігар Гардзей, першы намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства:
Створана зона асобная, то бок побач, за сценкай, дзе яны будуць знаходзіцца без мамак. Туды мамка не зможа прайсці. Там жа яны будуць дакормлівацца, гэтыя цяляты. Атрымліваць КР-1, камбікорм, мікраэлементы, дабаўкі.
Для Дрыбінскага раёна новы комплекс - гэта не толькі магутны імпульс у развіцці жывёлагадоўлі, прыбаўка ў валавым прадукце, але яшчэ і плюс 20 працоўных месцаў. Штат укамплектаваны мясцовымі жыхарамі. І для сціплых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, якія памятаюць старую ферму, новыя ўмовы працы - гэта відавочны прагрэс: тэхнічнае пераабсталяванне закранула і бытавы корпус, дзе з'явіліся гардэроб, пакоі для прыёму ежы, мыцця і сушкі бялізны. Праект з прыцэлам на экспарт ужо даказаў сваю эфектыўнасць. Дрыбінскіх герэфордаў ахвотна купляюць Казахстан, Узбекістан і Таджыкістан. З 2024 года прапіску за мяжой атрымалі 100 галоў.
Мікалай Арлянок, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства:
Мы прадаем не толькі жывёл, мы прадаем генетыку. Гэта значыць самая асноўная мэта - гэта прадаць генетычны патэнцыял у тыя краіны, дзе крыху ніжэйшы ўзровень вытворчасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.03.2025 - 13:09
У Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце
26.03.2025 - 11:08
Як працуе адзінае на Магілёўшчыне прадпрыемства па падрыхтоўцы насення
25.03.2025 - 12:48
21.03.2025 - 14:40