Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года. Пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый рэгіёна паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.
Паводле яе слоў, з агучанай сумы больш за $ 1 млн. у выглядзе грашовых сродкаў і тавараў атрымалі 22 грамадскія арганізацыі рэгіёна і $ 935 тыс. – дзяржарганізацыі, у тым ліку будаўнічыя ў межах рэалізуемага Кітайскай Народнай Рэспублікай праекта па будаўніцтве жылля для малазабяспечаных жыхароў Магілёўскай вобласці. Сярод грамадскіх арганізацый найбольш актыўна працу па гэтым кірунку вядуць ГА «Бабруйскае гарадское яўрэйскае дабрачыннае аб’яднанне «Рахамім», дабрачыннае аб’яднанне «Карысць», хрысціянская дабрачынная грамадская арганізацыя «Табея», ГА «Чырвоны крыж» і інш. Ёсць у рэгіёне і практыка атрымання бязвыплатнай дапамогі на асобныя праекты. Яна паспяхова апрабаваная ў Хоцімскім, Слаўгарадскім, Бабруйскім, Крычаўскім, Шклоўскім, Быхаўскім раёнах.
Разам з тым, рэсурс атрымання падтрымкі ад замежных донараў у рэгіёне выкарыстоўваецца не дастаткова актыўна. Як адзначыла Вераніка Дзямідава, перш за ўсё таму, што не ўсім грамадскім арганізацыям вядомы механізм падачы заяўкі і яе падрыхтоўкі. «А выкарыстоўваць такую магчымасць неабходна: за вамі арганізацыі і людзі, якім такая дапамога патрэбная», – звярнулася яна да аўдыторыі.
Вераніка Дзямідава прапанавала вывучыць варыянты атрымання замежнай бязвыплатнай дапамогі, наведаўшы курсы гэтай тэматыкі, якія праводзіць Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі. Гатовыя падзяліцца вопытам і арганізацыі, якія маюць шматгадовыя кантакты з рознымі замежнымі фондамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў