Больш за 60 старшакласнікаў прымуць удзел у гарадскім інтэлектуальна-пазнавальным квізе па прававой асвеце «Ведай. Разумей. Выконвай». Мерапрыемства пройдзе 10 лютага, паведаміла першы сакратар гаркама БРСМ Марыя Самусенка.
У квізе будуць спаборнічаць навучэнцы 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва. Свае веды прадэманструюць больш за 10 каманд. Цягам пяці тураў яны будуць адказваць на пытанні з розных галін прававога поля.
Паводле слоў Марыі Самусенкі, у сучасным свеце маладому чалавеку важна ведаць прававыя асновы ўсіх працэсаў, добра арыентавацца ў юрыдычнай тэматыцы. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць павышэнню цікавасці да прапанаванай тэматыкі, падахвочваюць да самастойнага вывучэння прававых пытанняў, а таксама маюць прафарыентацыйны характар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03