RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Будаўніцтва дзіцячага сада і школы на Стасава-Грышына пачнуць у Магілёве вясной

Доўгі час тэрыторыя за аўтавакзалам і чыгуначнымі пуцямі ў абласным цэнтры пуставала і зарастала быльнікам. Цяпер яна набыла новы выгляд, актыўна забудоўваецца шматпавярхоўкамі і акультурваецца.

- У кватэры ў новым мікрараёне пераважна засяляюцца маладыя сем'і з дзецьмі, таму сацыяльныя аб'екты тут вельмі неабходны, - каментуе начальнік аддзела інвестыцый камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Віктар Кішкель.

Дашкольная ўстанова на 240 месцаў з басейнам - тыпавая. Падобныя ёсць у магілёўскіх мікрараёнах «Спадарожнік» і «Казіміроўка». Цяпер вядзецца расчыстка тэрыторый і падрыхтоўка пляцоўкі да будаўніцтва. Непасрэдна ўзвядзенне будынка пачнецца з сакавіка-красавіка. Здаць аб'ект плануюць да канца года.

Адначасова з дзіцячым садам на Стасава-Грышына пачнуць будаўніцтва школы на 1020 месцаў з басейнам, увесці ў эксплуатацыю якую павінны ў 2024 годзе.

- Акрамя таго, у бягучым годзе пачнем будаваць і здамо дзіцячы садок у Бабруйску ў маладым мікрараёне «Кісялевічы», - распавядае Віктар Станіслававіч. - Плануем прыступіць да будаўніцтва шматфункцыянальнага навучальнага цэнтра ў Асіповічах, але з уводам у эксплуатацыю на наступны год. Пад адным дахам тут размесцяцца сучасная школа на 1200 чалавек, дзіцячы садок, гарадская бібліятэка і спартыўная школа. Ужо праектуем школы на вуліцы Гагарына ў Магілёве і мікрараёне «Саломінка-2», якія ўвядзем у эксплуатацыю да 1 верасня 2025 года. У далейшай перспектыве плануем будаўніцтва 5 дашкольных устаноў у абласным цэнтры і ў аграгарадку Палыкавічы.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая