RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра па праспекце Міру ў Магілёве завершаць у 2020 годзе

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з бізнес- і гандлёва-забаўляльным цэнтрам па праспекце Міру ў Магілёве плануецца завяршыць у 2020 годзе. Пра гэта паведаміў сёння на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме дырэктар ЗТАА «Кейдж Дэвелопмент» Васіль Пашурын.

Першы пускавы комплекс – бізнес-цэнтр – ужо запрацаваў, зараз актыўна вядзецца яго засяленне арандатарамі. Па другім пускавым комплексе з 2017 года работы былі прыпынены праз адсутнасць фінансавання. Адбылася змена ўласнікаў-інвестараў: у склад «Кейдж Дэвелопмент» увайшлі адна ізраільская кампанія і дзве беларускія. Дзякуючы гэтаму была пагашана запазычанасць перад бюджэтам у Вг900 тыс. Новымі інвестарамі прааналізаваны рынак камерцыйнай нерухомасці і прынята рашэнне змяніць канцэпцыю гандлёва-забаўляльнага цэнтра, каб яна адпавядала сучасным запытам рынку. Цяпер яна прадугледжвае стварэнне шматзальнага кінатэатра (мультыплекса), фуд-корта і зоны грамадскага харчавання поўнага цыклу, дзіцячага забаўляльнага цэнтра, прадуктовага дробнааптовага міні-маркета і буцікаў.

Інвестары вядуць перамовы з праекціроўшчыкамі па ўнясенні карэкціровак у праект і плануюць у найбліжэйшы час аднавіць будаўнічыя працы. У цяперашні час пабудаваны каркас трохпавярховага будынка, падведзены інжынерныя камунікацыі, падрыхтавана пляцоўка для арганізацыі парковачнай зоны на 900 машынамесцаў. Будаўнічая гатоўнасць аб’екта складае каля 40%. Для завяршэння будаўніцтва плануецца прыцягненне дадатковых інвестыцый.

Кошт усяго інвестпраекта ацэньваецца ў Вг69,6 млн. Увод у эксплуатацыю аб’екта плошчай 35 тыс. кв. м запланаваны на снежань 2020 года.

«Адкрыццё гандлёва-забаўляльнага цэнтра дасць магчымасць стварыць каля 30 новых рабочых месцаў, павялічыць паступленні ў гарадскі бюджэт і павысіць прывабнасць тэрыторыі на скрыжаванні праспекта Міра і вуліцы Каралёва, дзе будзе працягвацца шматкватэрная забудова», – адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Аляксандр Тарасаў.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у Магілёве рэалізуецца 13 інвестыцыйных праектаў з агульным партфелем інвестыцый у Вг143,5 млн.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая