У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адкрыюць цэнтр методык дашкольнай адукацыі. Пра гэта паведаміла загадчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і ВНУ Вольга Пракоф’ева.
«Цэнтр размесціцца на базе факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, – сказала Вольга Пракоф’ева. – Яго асноўнай скіраванасцю стане інтэграцыя навукі з практыкай, павышэнне якасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі ў кантэксце інавацыйных патрабаванняў сучаснасці. У цэнтры таксама плануецца праводзіць адукацыйныя курсы для педагогаў, пачне працу клуб для бацькоў па пытаннях рознабаковага развіцця асобы дашкольніка».
У адукацыйнае асяроддзе ўвойдуць мастацка-эстэтычная студыя, вучэбна-метадычная лабараторыя і кабінет тэхналогій дашкольнай адукацыі. Кабінеты цэнтра будуць аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем, у тым ліку тут з’явяцца інтэрактыўная дошка, тэлевізар, спартыўны комплекс «Шведская сценка», комплекс робататэхнікі, стол для малявання пяском. Акрамя гэтага, закуплены метадычныя дапаможнікі, інтэрактыўныя і развіваючыя гульні: набор для творчасці Ebru (маляванне на вадзе), фліп-карты, мальберты, прыналежнасці для развіцця сэнсарнага ўспрымання і маторыкі.
Адкрыццё цэнтра ўвойдзе ў праграму святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 108-годдзя Магілёўскага дзяржуніверсітэта. У іх ліку адкрыццё абноўленай Дошкі гонару ў фае першага корпуса ВНУ і святочны канцэрт Vivat, Alma Mater!, падчас якога ўзнагародзяць найлепшых супрацоўнікаў і студэнтаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)