Цэнтралізаванае тэставанне ў Магілёўскай вобласці праходзіць спакойна. Пра гэта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.
Па словах суразмоўцы, абітурыенты ўжо праверылі свае веды па сямі прадметах: беларуская і руская мова, грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія. «У цэлым тэставанне ў рэгіёне праходзіць у штатным рэжыме, яўка высокая, – адзначыў ён. – Зарэгістравана адно парушэнне парадку правядзення ЦТ. З экзамену па замежнай мове выдалены абітурыент за пранясенне мабільнага тэлефона».
Аляксандр Даўгалёў падкрэсліў, што ў аўдыторыю, дзе праходзіць тэставанне, нельга праносіць мабільныя тэлефоны і іншыя гаджэты, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. У якасці выключэння – калькулятар на ЦТ па фізіцы і хіміі. Таксама на ЦТ нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць дапамагчы іншых людзей выканаць тэсты.
Наступнае выпрабаванне адбудзецца 25 чэрвеня – па фізіцы. Праверыць свае веды па гэтым прадмеце ў Магілёўскай вобласці плануе 2 676 чалавек. Усяго на ЦТ у рэгіёне зарэгістравалася больш за 29 тыс. абітурыентаў
Нагадаем: на час правядзення цэнтралізаванага тэставання (па 1 ліпеня) для абітурыентаў і іх законных прадстаўнікоў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці арганізавана работа тэлефонаў гарачай лініі. Па нумарах 8 (0222) 22-18-97, 31-07-73, 31-07-75 з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 кантралёрам можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы арганізацыйных камісій пунктаў тэставання.
Акрамя таго, у мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ва ўсіх пунктах цэнтралізаванага тэставання рэгіёна супрацоўнікі КДК сумесна з іншымі членамі камісій арганізуюць кантроль за выкананнем парадку правядзення выпрабаванняў, а таксама стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для абітурыентаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)