У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2026 годзе. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 17 верасня нумар 166 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, іспыты па беларускай і рускай мовах пройдуць 29 мая. Грамадазнаўства, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі выпускнікам трэба будзе здаваць 26 мая і 5 чэрвеня. Тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), геаграфіі адбудзецца 26 мая і 2 чэрвеня.
Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.
Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18 чэрвеня - для ўсіх прадметаў, 22 чэрвеня - для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах, 20 чэрвеня - па астатніх прадметах.
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні - з 8 па 11 чэрвеня.
Дакументам вызначаны і тэрміны выдачы абітурыентам сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання - з 1 ліпеня.
Пастановай зацверджаны таксама пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і пунктамі рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання. У пераліку 40 устаноў адукацыі ў абласных, буйных раённых цэнтрах і сталіцы. Зацверджана і інструкцыя аб вызначэнні патрабаванняў да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання ЦТ, аўдыторый (памяшканняў) для правядзення ЦТ.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.11.2025 - 09:37
У Беларусі ўстанавілі патрабаванні да якасці яблыкаў і бульбы, што пастаўляюцца па дзяржзаказу
11.11.2025 - 12:03
а апошнія 10 гадоў колькасць шматдзетных сем'яў у Магілёўскай вобласці вырасла на 168 працэнтаў
11.11.2025 - 10:44
«Сіла Закона» пяты раз збярэ старшакласнікаў з усіх куткоў Беларусі
10.11.2025 - 17:58
Да гэтага часу вырашае ўраўненні і інтэгралы. У Магілёве павіншавалі 100-гадовага ветэрана ВАВ
10.11.2025 - 16:12