Агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня, заявіла ў час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.
«Закон дае гарантыі на формы рэалізацыі агітацыйнай дзейнасці. Сходы, пікеты, мітынгі ў паведамляльным парадку, сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканнях, якія вызначаюцца выканкамамі, выраб друкаваных агітацыйных матэрыялаў і гэтак далей. Бясплатна кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў змогуць размясціць свае перадвыбарныя праграмы ў друкаваных СМІ, выступіць па тэлебачанні, радыё, прыняць удзел у тэледэбатах. Для кандыдатаў у дэпутаты Саветаў абласнога і базавага ўзроўню законам прадастаўлена магчымасць бясплатна публікаваць свае праграмы на інтэрнет-сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў», - расказала Алена Балдоўская.
«Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды і фінансаваць за кошт гэтых сродкаў любую, не забароненую законам, агітацыйную дзейнасць», - адзначыла сакратар ЦВК.
Паводле яе слоў, агітацыя будзе праводзіцца да 24 лютага. «30 студзеня будзе завершана рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. З 31 студзеня пачнецца агітацыйны перыяд, які прадоўжыцца па 24 лютага. 25 лютага ў адзіны дзень галасавання агітацыя забаронена», - дапоўніла Алена Балдоўская.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду