Старшыня ЦВК Ігар Карпенка на семінары з актывам Мінскай вобласці па абмеркаванні выбарчага заканадаўства расказаў журналістам, як ідзе падрыхтоўка да адзінага дня галасавання.
«ЦВК заўсёды актыўна працуе, хаця ў нас і невялікі апарат. Гэта і падрыхтоўка метадычных рэкамендацый і пастаноў, якія растлумачваюць, удакладняюць нейкія нормы заканадаўства. Гэта і адпрацоўка з усімі зацікаўленымі алгарытму дзеянняў. Напрыклад, калі мы будзем выкарыстоўваць рэгістр насельніцтва, які вядзе МУС, то трэба выбудаваць схему, як мы будзем атрымліваць гэтыя дадзеныя для больш якаснага складання спісаў і гэтак далей», - сказаў Ігар Карпенка.
Гэта планавая работа, падкрэсліў кіраўнік ЦВК. «Акрамя таго, мы пасля кожнай выбарчай кампаніі (у дадзеным выпадку апошняй электаральнай кампаніяй быў рэферэндум) аналізуем практыку прымянення заканадаўства і тыя навацыі, якія ўносіліся ў Выбарчы кодэкс. Вядома, улічвалі гэтую практыку, міжнародныя стандарты, практыку нашых найблізкіх суседзяў. І, натуральна, праводзячы адзіны дзень галасавання, мы гэтыя навацыі будзем таксама апрабаваць і будзем аналізаваць, як яны працуюць», - дапоўніў ён.
Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў будуць вызначаны да 1 кастрычніка
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38