Узровень вады на буйных рэках Магілёўскай вобласці расце штодня. Аператыўную інфармацыю аб стане водных аб’ектаў збіраюць на 11 рачных гідралагічных пастах і адным азёрным – Чыгірынскім вадасховішчы. Паводлепрагнозаў, веснавая паводка ў гэтым годзе чакаецца блізка да сярэдніх шматгадовых значэнняў і ніжэйшайза іх, паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўаблгідрамета Іна Філева.
Са слоў суразмоўніцы, на ўсіх рэках рэгіёна адзначаецца рост узроўню вады да 40 см за дзень. У асноўным усе рэкі ачысціліся ад лёду. Толькі на Бярэзіне каля горада Бабруйска адзначаецца крыгаход. Тэмпература вады ў рэках павысілася да 3 градусаў. Чыгірынскае вадасховішча таксама пачало ачышчацца ад ледзяных утварэнняў. Ужо з’явіліся закраіны.
Якім будзе надвор’е ў вясновыя месяцы і ці прынясе яно багатыя дажджы, а быць можа і снегапады, – дакладна прадвызначыць ход падзей не бярэцца ніхто. Таму ратавальнікі рыхтуюцца сустрэць разводдзе ў поўнай гатоўнасці. Узгоднена, колькі сіл і сродкаў прыцягнуць на выпадак форс-мажору. Пік паводкі яшчэ наперадзе. У адрозненне ад рэк, азёры і залівы не вызваліліся ад лёду. Але ён ужо разбураецца.
Ратавальнікі заклікаюць рыбакоў, якія цяпер без усякай асцярогі выходзяць на вадаёмы, у экстраным парадку завяршыць сезон зімовай рыбалкі – не рызыкаваць сваім жыццём і здароўем.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01