Дабрачынны рок-вечар у падтрымку Магілёўскага дзіцячага хоспіса пройдзе ў Магілёве 10 лютага. Праект пад дэвізам «Чай, пячэнькі, рок-н-рол!» арганізуюць слухачы школы «Цяпліца», якая дзейнічае пры Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Паводле слоў суразмоўцаў, на мерапрыемстве госці будуць мець магчымасць не толькі пагутарыць з сябрамі па інтарэсах пад любімую музыку, але і правесці час з карысцю. Квіз са спецыяльна абдуманымі пытаннямі дапаможа пашырыць уяўленне аб рок-музыцы. Гурт «Сяргей Канаплёў і кампанія» напоўніць залу жывой музыкай, выконваючы хіты сусветнай рок-класікі. Усе сабраныя за вечар сродкі будуць пералічаныя на рахунак Магілёўскага дзіцячага хоспіса.
«Запрашаем аматараў рок-музыкі, гарачага чаю і хатняга печыва правесці вечар у прыязнай атмасферы ў тайм-кафэ «Неба», – адзначылі суразмоўцы. – Калі ў вас ёсць гатовая каманда для квіза – выдатна, калі не – мы аб’яднаем вас з іншымі ўдзельнікамі. Адзіная просьба – прынесці з сабой пачастункі. Прыходзьце, знаёмцеся, дзяліцеся печывам і рабіце добрыя справы!»
Час правядзення мерапрыемства – 18.00–21.30.
Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
Кошт – Br6 і Br4 (па прад’яўленні печыва).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ
26.09.2025 - 09:30
25.09.2025 - 10:22