RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Экспарт нашых тавараў складае больш за 80% - намеснік гендырэктара ААТ «Магілёўліфтмаш»

Аб гэтым расказаў Антон Бельскі, намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Магілёўліфтмаш», адзначыўшы, што прадпрыемства з'яўляецца вядучым вытворцам ліфтавага абсталявання ў ЕАЭС.

29 верасня у Магілёве пройдзе пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні важнай сустрэчы журналістам паказалі, як актыўна на «Магілёўліфтмашы» ідзе працэс імпартазамяшчэння - у вытворчасці выкарыстоўваюцца ў асноўным беларускія і расійскія камплектуючыя.

На прадпрыемстве рэалізуюцца перспектыўныя інвестыцыйныя праекты. Адна з навінак - ліфтавыя аўтапаркоўкі закрытага і адкрытага тыпу розных мадэляў, якія змяшчаюць ад 2 да 50 аўтамабіляў.

- Мы выпускаем паркоўкі новага класа. Так што іх вытворчасць - гэта магчымасць не толькі заявіць пра сябе, але і заняць сваю нішу на рынку з такім прадуктам, - упэўнены Антон Бельскі. - Масква, Санкт-Пецярбург, Новасібірск ужо зацікавіліся навінкай. Улетку да нас прыязджалі расійскія губернатары - іх уразілі нашы распрацоўкі. Спадзяемся, у хуткім часе будуць новыя замовы.

З савецкіх гадзінаў беларускія ліфты ведаюць далёка за межамі краіны. Спрос на іх высокі, бо па суадносінах «кошт – якасць» прадукцыя «Магілёўліфтмаша» выйграе ў канкурэнтаў.

Нашу прадукцыю ведаюць ад Калінінграда да Уладзівастока. Цяпер прапрацоўваем лагістыку паставак у далёкія рэгіёны Расіі. У мінулым годзе адгрузілі ў Расію 9 тысяч пад'ёмнікаў, - распавёў Антон Бельскі.

На прадпрыемстве на сённяшні дзень выраблена больш за 400 000 ліфтаў. Для прасоўвання прадукцыі на рынку створана шырокая тавараправодная сетка і сетка сэрвісных цэнтраў.

Яшчэ адна канкурэнтная перавага «Магілёўліфтмаша» - поўны цыкл вытворчасці. Тут увесь час павялічваюць узровень лакалізацыі і асвойваюць новыя віды камплектуючых.

За год тут вырабляюць каля 13 тысяч ліфтаў розных мадэляў і мадыфікацый. Больш за 80 працэнтаў прадукцыі адпраўляецца на экспарт у РФ.

Раней тут выпускалі пад'ёмнікі, якія рухаліся з хуткасцю 1,6 м/с, зараз яна павялічана да 2,5 м/с. Значная ўвага пры распрацоўцы мадэлі надаецца камфорту пасажыраў. Канструктары дабіліся высокай плыўнасці ходу, а таксама зніжэння шуму ў кабіне.

Усяго на прадпрыемстве выпускаюць каля 180 базавых мадэляў ліфтаў: пасажырскія, грузавыя, для лячэбных устаноў, аглядныя са шкляной кабінай. У вытворчую праграму таксама ўваходзяць эскалатары і травалатары, аўтамабільныя парковачныя сістэмы, пад'ёмныя платформы для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і тэхніка для будаўніцтва.

Прадпрыемствам таксама выпускаецца шырокая наменклатура запасных частак і абсталявання для рамонту і мадэрнізацыі састарэлых і зношаных ліфтаў.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая