У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы
http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама.
Электронныя кірмашы будуць праведзены:
11.05.2023 з 14.00 да 16.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама.
12.05.2023 з 11.00 да 12.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Клімавіцкага райвыканкама.