Форум прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа. У «Biblio-перазагрузцы» прымуць удзел спецыялісты з Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, Полацка, а таксама рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Прафесійны форум пройдзе 28–29 верасня на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса ў фармаце off/online.
Як паведамілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса, падобныя прафесійныя форумы яны праводзяць рэгулярна раз на два гады. Першы дзень мерапрыемства будзе прысвечаны абмену вопытам паміж бібліятэкамі. У цэнтры ўвагі – засваенне наватарскіх фарматаў працы з чытачом, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў.
Так, магілёўскія бібліятэкі развіваюць сваю асветніцкую дзейнасць у інтэрнэт-прасторы, пляцоўкай для праектаў выступае ўласны сайт. Самыя папулярныя тэмы – краязнаўства, інавацыйныя методыкі выкладання літаратуры з выкарыстаннем інтэрактыўнай графікі, QR-кодаў і гэтак далей. Сёння бібліятэкары актыўна вядуць дзейнасць у сацсетках, для вывучэння інтарэсаў чытачоў праводзяцца апытанні. Інтэрактыўныя пляцоўкі магілёўскіх бібліятэк сталі традыцыйнымі на гарадскіх святах.
Другая частка форума будзе прысвечана творчасці Купалы і Коласа. Віртуальныя зносіны плануецца наладзіць са спецыялістамі Чалябінска, Мурманска, Магнітагорска, Усць-Каменагорска. У праграме форума літаратурныя чытанні, дзе можна будзе яшчэ раз акунуцца ў творчасць вялікіх аўтараў і віртуальна наведаць адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы ў с. Печышча – філіял Нацыянальнага музея Татарстана.
З відэадакладамі ўдзельнікаў форума можна будзе азнаёміцца на сайце бібліятэкі. Для тых, хто хоча далучыцца да форума online, будзе весціся прамая трансляцыя на YouTube-канале ўстановы «Бібліятэкі Магілёва».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01