Афіцыйнае гашэнне паштовага праекта «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях», які складаецца з паштовага блока, канверта «Першы дзень» і 15 памятных штэмпеляў, прайшло ў Магілёве.
Гэта ганаровая місія была ўскладзена на Благачыннага цэркваў г. Магілёва, настаяцеля Крыжа-Узвіжанскага Барыса-Глебскага храма, пратаіерэя Сергія Лабаду, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярыну Музычэнка і дырэктара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Аляксандра Бручыкава.
– Цяперашні 2022 год адзначаны важнай падзеяй у гісторыі Праваслаўнай царквы – 1030-годдзем з моманту ўзнікнення Полацкай епархіі, што адначасова можна і трэба лічыць юбілейнай датай існавання Праваслаўнай царквы на беларускіх землях, – адзначылі ў Магілёўскім філіяле РУП «Белпошта». – У сувязі з гэтым 22 верасня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне новы паштовы блок «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях».
Гэта не першы сумесны паштовы праект хрысціянскай тэматыкі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белпошта» і Беларускай Праваслаўнай царквы. За 30 гадоў супрацоўніцтва іх было падрыхтавана да выпуску нямала. Унікальнасць яго ў тым, што ён змяшчае 15 спецыяльных памятных штэмпеляў (замест аднаго традыцыйнага). І 22 верасня ўрачыстыя гашэнні данага паштовага блока на спецыяльным канверце прайшлі адначасова ў 15 епархіях краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)