Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).
У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6.
Сёння ў 16.00 на лядовай пляцоўцы Палаца спорту «Сокал»скрыжуе клюшкі з «Паўночнай сталіцай» з Віцебска. Апошняя напярэдадні буйна саступіла «Атланту» з Кобрына – 2:10. З гэтай дружынай горацкія хлопцы сустрэнуцца 5 студзеня.
Матчы за 7-е, 5-е і 3-е месцы адбудуцца 7 студзеня. Пераможца турніру вызначыцца ў гэты ж дзень на «Чыжоўка-Арэне». Дарэчы, усе гульні, якія пройдуць на дадзенай пляцоўцы, будуць транслявацца на youtube-канале і сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Нагадаем: у турніры дывізіёна «А» ўдзельнічаюць каманды раёнаў і гарадоў з крытымі лядовымі каткамі, а ў дывізіёне «Б» спаборнічаюць калектывы, дзе такіх збудаванняў няма. Спаборніцтвы ў апошнім традыцыйна пройдуць у сакавіку гэтага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44