На рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») сабраліся госці з розных куткоў Беларусі і Расіі. Некаторыя прыехалі цэлымі мікрааўтобусамі.
Яркае і маштабнае свята нікога не пакідае абыякавымі.
Марыя разам з сынам, мужам і маці прыехала з Цюмені. Для іх сям'і гэта падарожжа мае асаблівы сэнс, бо яе дзядуля па маці родам адсюль. Жанчына расказала, што яе маці не была на радзіме сваіх продкаў 40 гадоў. І датай свайго няблізкага падарожжа яны спецыяльна выбралі «Купалле» - пра свята даведаліся з інтэрнэту.
«Гэта проста надзвычайнае і маштабнае свята. Мы не чакалі такога размаху, такога духу і настрою. Патрыятычна, душэўна, сардэчна. Гэта цудоўнае свята дружбы і дабра», - падзялілася яна.
Марыя адзначыла, што, магчыма, для іх сям'і стане добрай традыцыяй у пачатку ліпеня прыязджаць на «Купалле». «Было б вельмі добра», - рэзюмавала яна.
Госці са Смаленска прыехалі на свята вялікай кампаніяй - 14 чалавек. «Мы тут з дзецьмі і сябрамі. Да гэтага не бывалі ў Александрыі - нам тут вельмі падабаецца, - падзялілася смалянка Іна. - Арганізацыя свята на вельмі высокім узроўні».
Жанчына адзначыла, што яны заўсёды ведалі пра гасціннасць беларусаў, а сёння ў гэтым самі пераканаліся. «Мы ўдзячны вам за дружбу. Нашы выхадныя не абмяжоўваюцца Александрыяй, заўтра едзем у Магілёў», - падзялілася планамі яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці