Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года № 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар – 5, 6 і 7 студзеня).
Акрамя таго, прадугледжаны перанос працоўнага дня з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка. Пры гэтым выхаднымі будуць 25, 26, 27 і 28 красавіка (Радаўніца).
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.06.2025 - 10:27
Традыцыйная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі пад Магілёвам 22 чэрвеня
19.06.2025 - 15:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 21 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці
19.06.2025 - 13:23
У Беларусі ўнеслі змяненні ў правілы аказання паслуг спецыяльнай сувязі