Інструктыўна-метадычны семінар правяла сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць напярэдадні адзінага дня інфармавання, які ў гэтым месяцы адбудзецца 20 лістапада.

У ім прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, члены Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый рэгіёна, прадстаўнікі працоўных калектываў структурных падраздзяленняў аблвыканкама. У студыях рэгіёнаў - сябры раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.
Тэма АДІ ў гэтым месяцы: «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці».


«Тэма гэтая вельмі актуальная, з якой мы самі ўвесь час сутыкаемся, як і любы жыхар краіны, – адзначыла ў сваім уступным слове Кацярына Музычэнка. - І трэба ведаць, як своечасова распазнаць кіберпагрозы і пісьменна супрацьстаяць ім.
Асабліва ўразлівымі аказваюцца падлеткі і пажылыя грамадзяне, не знаёмыя з інфармацыйнай пісьменнасцю».


У працяг тэмы выступіла загадчык аддзела інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі Інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Алена Шапялёва, якая распавяла аб распаўсюджаных схемах кіберзлачынстваў і мерах супрацьдзеяння.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.11.2025 - 11:31
Ёлка-трансформер, адвэнт-каляндар і агністы конь. У Магілёве прайшоў абласны этап «ТэхнаЁлкі»
20.11.2025 - 10:04
Прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях працы пройдуць 21 лістапада
20.11.2025 - 09:51
З 1 лістапада маршруткі абавязаны прымаць аплату картай - што зменіцца для пасажыраў? (відэа)
20.11.2025 - 09:34
Ці павялічыцца падатковая нагрузка ў 2026 годзе, расказаў кіраўнік МПЗ