RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Раінчык: праца працягнецца ва ўсіх напрамках і будзе накіравана на дабрабыт і сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну

На чарговай сорак чацвёртай сесіі абласнога Савета дэпутатаў 8 лютага абмеркавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і працы прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў за 2022 год. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў, старшыні гаррайсаветаў, члены Магаблвыканкама, арганізацый і службаў.

У 2022 годзе абласным Саветам дэпутатаў праведзена 8 сесій, на якіх разгледжана 116 пытанняў, якія датычацца развіцця рэгіёну, у тым ліку - пытанні фарміравання бюджэту, інвестыцыйнай праграмы і прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці, пытанні распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ў абласной камунальнай уласнасці. Падрабязныя вынікі года па ўсіх галінах народнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці былі адлюстраваны ў справаздачы абласнога выканаўчага камітэта. Забяспечана выкананне шэрага асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, выкананы абласны бюджэт у адпаведнасці з параметрамі, прынятымі Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.
 
«Дэпутацкім корпусам Прыдняпроўскага краю сумесна з органамі выканаўчай улады ў 2022 годзе праца была накіравана на рэалізацыю рашэнняў 6-га Усебеларускага народнага сходу і тых дзяржаўных рэгіянальных праграм, якія прымаюцца на сесіі абласнога Савета, - адзначыла Ірына Раінчык. - Сёння былі разгледжаны дзве справаздачы - аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.

У цэнтры ўвагі дэпутацкага корпуса заўсёды была і застаецца праца з насельніцтвам. І для яе мы выкарыстоўваем розныя формы. Найперш, гэта асабістыя прыёмы грамадзян у выбарчых колах, прамыя тэлефонныя лініі, дні дэпутата, дні Савета, сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. З іх дапамогай мы даведваемся аб тых праблемных пытаннях, якія на сёння хвалююць людзей. Акрамя таго, у практыку працы ўведзеныя выязныя сесіі, на якіх у дэпутатаў усіх узроўняў ёсць магчымасць паглядзець, як у нашых рэгіёнах рэалізоўваюцца дзяржаўныя праграмы, што зацвярджаюцца на ўзроўні абласнога Савета».

Таксама Ірына Раінчык расказала аб практыцы работы мясцовых Саветаў дэпутатаў, накіраванай на вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. «У рамках Года гістарычнай памяці важнае значэнне мы таксама надавалі працы з моладдзю, якая будзе працягнутая ў 2023 годзе, - распавяла яна. - Прыцягвалі нашы маладзёжныя парламенты, створаныя ва ўсіх раёнах і гарадах нашай вобласці.
 
Сёння прэзідыум абласнога Савета, дэпутацкі корпус актыўна ўзаемадзейнічае з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Гэта той рэсурс, які дае нам магчымасць не толькі зважаць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і стварэнне прывабнага асяроддзя пражывання. Гэта яшчэ і занятасць, і рашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна».
 
Адзначыла старшыня абласнога Савета дэпутатаў і сумеснае ўзаемадзеянне з асацыяцыямі сельскіх Саветаў дэпутатаў па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.

«У гэтым напрамку мы працуем не першы год. Але асаблівасць 2022 года - абласны конкурс, які праходзіў у рамках рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. Сем ініцыятыў-пераможцаў былі падтрыманы не толькі насельніцтвам і арганізатарамі, але і Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь. Праекты былі накіраваны на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, памятных мясцін і воінскіх пахаванняў, крыніц. Таму сёння ёсць неабходнасць унясення змяненняў у Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні (знаходзіцца ўжо ў другім чытанні), дзе будзе ўрэгулявана на заканадаўчым узроўні, як будуць рэалізоўвацца грамадзянскія ініцыятывы на тэрыторыі ўсёй краіны.
 
На справаздачнай сесіі таксама пастаўлены задачы на 2023 год, работа прадоўжыцца ва ўсіх напрамках і будзе накіравана на дабрабыт і сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну.

Аднак не ўсю працу можна вымераць лічбамі. Значна больш шануецца выхаванне ў людзях сацыяльнай адказнасці, грамадзянскай пазіцыі і актыўнасці. Безумоўна, праца прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета, дэпутацкага корпуса вобласці, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання служыць на карысць жыхарам вобласці і грамадству ў цэлым. Іх цеснае ўзаемадзеянне - гэта практыка, калі грамадства бярэ на сябе адказнасць і гатова ўдзельнічаць у вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці», - падсумавала яна.
 
Усяго на выніковым пасяджэнні разгледжаны 23 пытанні, у тым ліку, якія датычацца змяненняў рашэнняў абласнога Савета дэпутатаў, накіравання астаткаў сродкаў абласнога бюджэту, распараджэння маёмасцю, аказання падтрымкі ў 2023 годзе і іншыя. У фае была арганізавана выстава, прысвечаная сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна і рабоце дэпутацкага корпуса.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая