У 2025 годзе каледжы Беларусі адкрываюць набор на дзесяць новых спецыяльнасцей. Пра гэта паведаміў Аляксандр Талатай, кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай уступнай кампаніі ў каледжы.
У Мінскім радыётэхнічным каледжы з'явіцца спецыяльнасць «Праграмна-тэхнічнае забеспячэнне лічбавых прылад». Спецыяльнасць арыентавана на тых, хто хоча разбірацца ў сучасных тэхналогіях. У Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыюць «Дызайн гукавага асяроддзя», дзе навучэнцаў навучаць ствараць гукавыя эфекты і атмасферу для фільмаў, гульняў і мерапрыемстваў. А ў Мінскім аўтамеханічным каледжы імя Высоцкага пачнуць падрыхтоўку спецыялістаў па «Кузаўным рамонце транспартных сродкаў».
У Мінскім гарадскім педагагічным каледжы запускаюць спецыяльнасць «Выхаваўчая работа», дзе плануюць рыхтаваць педагогаў-арганізатараў, якія змогуць працаваць у школах і каледжах.
У Каледжы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Мінску з'явіцца спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя мультымедыйных сістэм». Навучэнцаў навучаць працаваць з мультымедыя: ствараць відэакантэнт, арганізоўваць трансляцыі, распрацоўваць чат-боты, рабіць анімацыю.
На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі таксама ёсць новыя цікавыя прапановы. Скажам, у Менскам каледжы рамесніцтва і дызайну імя Н. А. Кедышка можна будзе авалодаць навыкамі аператара аўтаматычнай лініі па вытворчасці керамікі або ліцейшчыка санітарна-будаўнічых вырабаў. У Бабруйскім гандлёва-эканамічным каледжы пачнуць навучаць будучых вытворцаў мармеладна-пастылачных вырабаў. Маладыя людзі змогуць атрымаць адразу дзве запатрабаваныя кваліфікацыі: «кандытар» і «вытворца мармеладна-пастылачных вырабаў».
Таксама сярод прапаноў наступныя новыя кваліфікацыі: слесар-электрык па рамонце і абслугоўванні эскалатараў і слесар па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 09:15
Госці з Расіі пра «Купалле» ў Александрыі: цудоўнае свята дружбы і дабра
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці