Каля 18 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі пражывае ў Магілёве, з іх 40% працаўладкаваныя. Пра гэта падчас фестывалю «Я такі ж, як і ты», прысвечанага Міжнароднаму дню інвалідаў, расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.
«У Магілёве пражывае каля 18 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі, з іх 40% працаўладкаваныя. Гэтыя людзі працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Мы стараемся стварыць усе ўмовы для іх творчай і працоўнай рэалізацыі. У нашай дзяржаве прадугледжаны праграмы, якія ў Магілёве паспяхова рэалізуюцца. Пры неабходнасці мы перавучваем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаем творчаму чалавеку заняцца рамесніцтвам або адкрыць ІП. Да вырашэння кожнай такой праблемы падыходзім індывідуальна», – падкрэсліла Марына Снытко.
Штогадовы фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Я такі ж, як і ты» прайшоў у Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу. Сёлета фестываль упершыню набыў статус інклюзіўнага. Усяго ў праграме фестывалю было прадстаўлена 15 творчых нумароў.
«Кожны год у Міжнародны дзень інвалідаў мы праводзім для людзей з абмежаванымі магчымасцямі творчы фестываль. Так яны могуць паказаць свае здольнасці, а мы можам паглядзець і даведацца, чым яны жывуць. Для нас важна, каб яны адчувалі сябе роўнымі сярод здаровых людзей. Каб часцей выходзілі з дому, заводзілі новыя знаёмствы і размаўлялі», – адзначыла Марына Снытко.
У холе цэнтра была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тут свае работы прадставіла 10 аўтараў. «Усе работы выставы зроблены людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Сярод іх шмат актыўных і таленавітых. І такія фестывалі – сапраўднае свята, – падзялілася старшыня праўлення Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Надзея Панасюгіна». Паводле яе слоў, цяпер у арганізацыі 1,3 тыс. чалавек. «Гэта і дарослыя, і дзеці. У іх розная ступень інваліднасці, розныя захворванні, але ўсіх аб’ядноўвае актыўная жыццёвая пазіцыя і жаданне не проста быць у грамадстве, а стаць яго неад’емнай часткай», – падкрэсліла Надзея Панасюгіна.
Фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць у Магілёве ўжо больш за 15 гадоў. Ён праводзіцца Магілёўскім гарвыканкамам сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў пры падтрымцы Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў