Кампактнасць і эфектыўнасць - новы падыход да арганізацыі парковак. У адным з самых загружаных раёнаў Бішкека пачала працаваць першая ротарная паркоўка беларускай вытворчасці. Зборка «Магілёўліфтмаша».
Ротарная паркоўка (яе яшчэ называюць карусельнай) уяўляе сабой аўтаматызаваную сістэму, якая дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць абмежаваную прастору. Абсталяваннем кіруе адзін аператар. Час паркоўкі выдачы машыны - да 2,5 хвіліны.
Сяргей Малуноў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане:
- «Магілёўліфтмаш» прапанаваў добры варыянт - шмат'ярусную ротарную паркоўку. І зараз адпрацаваны пілотны праект. Запушчаны першы варыянт такога праекту. І мы спадзяемся, што будзе ў далейшым маштабаваньне. Цяпер ідзе маніторынг таго, як працуе гэтая ўстаноўка».
Ротарныя паркавальныя сістэмы прымяняюцца ў многіх краінах свету. Пазней вопыт Бішкека плануюць укараніць і ў іншых гарадах Кыргызстана.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня