Казахстан зацікаўлены ў набыцці корманарыхтоўчай тэхнікі «Бабруйскаграмаша». Пра гэта стала вядома на палях выставы «Agritek-2025», якая прайшла ў Астане, паведамілі ў беларускім холдынгу.
«Agritek-2025» - гэта буйная міжнародная выстава абсталявання і тэхналогій для сельскай гаспадаркі пры афіцыйнай падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана. Холдынг «Бабруйскаграмаш» сумесна з дыстрыбутарам ТАА «Аксуат» прадставіў на выставе ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі - кормараздатчык РСК-12-2 і машыну для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў МТТ-9-1.
Стэнд «Бабруйскаграмаша» наведала вялікую колькасць гасцей, у тым ліку пасол Беларусі ў Казахстане Аляксей Багданаў.
У рамках удзелу ў выставе быў праведзены шэраг перагавораў з прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Казахстан, па выніках якіх выяўлена зацікаўленасць у набыцці машын для ўнясення арганічных угнаенняў, корманарыхтоўчай тэхнікі і кормараздатчыкаў. Таксама па выніках перамоваў з кіраўніцтвам ТАА «КАІК» былі вызначаны аб'ёмы машынакамплектаў для зборачнай вытворчасці на 2025 год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 09:46
Як Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод выходзіць з санацыі і падвойвае аб'ёмы вытворчасці
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка