Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучаны парадак акумулявання адлічэнняў на капрамонт жылфонду па дамах, у якіх створаны таварыствы ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыкаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
З сакавіка 2016 года гэтыя сродкі па рашэнні МС і ЖБК могуць паступаць на іх рахункі або на спецрахункі выканкамаў (раней такія адлічэнні маглі таксама залічвацца на рахункі жыллёва-эксплуатуючых арганізацый (ЖЭА).
Аналіз паказаў, што ў вобласціне выконваўся ўстаноўлены парадак збору адлічэнняў на капрамонт. Значныя аб’ёмы грашовых сродкаў працягвалі паступаць на рахункі ЖЭА і, у асобных выпадках, расходаваліся на мэты, не звязаныя з капітальным рамонтам жылых дамоў.
Па прапанове КДК Магілёўскай вобласці на рахункі выканкамаў, МС і ЖБК ужо вернута звыш Br3 млн. незаконна сакумуляваных на рахунках жыллёва-эксплуатуючых арганізацый сродкаў, што дазволіць накіраваць іх на правядзенне капітальнага рамонту шматкватэрных жылых дамоў. На кантролі застаецца вяртанне яшчэ Br1,6 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу