КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі. На працягу месяца сумесна з УДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці ў 19 раёнах быў праведзены маніторынг 57 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 32 мехдвароў у 34 сельгасарганізацыях.
Практычна ўсюды выяўленыя недахопы і парушэнні, па якіх аформлены пацвярджальныя фотаматэрыялы. Па ўсіх недаглядах прадстаўнікам мясцовых органаў улады, у тым ліку аблвыканкаму, і кіраўнікам арганізацый аператыўна ўнесены прапановы па вырашэнні існуючых праблем.
Да сённяшняга дня сітуацыя ў поўным аб’ёме выпраўленая толькі па 4 аб’ектах, часткова – па астатніх 85, паколькі для поўнай ліквідацыі недахопаў на многіх аб’ектах патрабуецца правядзенне работ капітальнага характару.
За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнута 21 службовая асоба на агульную суму Br5,7 тыс. Разглядаецца пытанне яшчэ па 9 юрыдычных і 4 фізічных асобах (складзены пратаколы). Па прапанове камітэта да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 31 службовая асоба сельгасарганізацый і райсельгасхарчаў. Кантроль працягваецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў
20.02.2025 - 15:35
Генадзь Дзенгалёў: Беларусь і Расія ў аснову ставяць нашых людзей