У горадзе на Бярэзіне 15 сакавіка з мэтай аказання садзейнічання ў працаўладкаванні незанятым грамадзянам арганізуюць «Кірмаш вакансій». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама, на базе якога пройдзе мерапрыемства.
У гэты дзень з 11.00 да 13.00 па адрасе вул. Гогаля, 7 (2 паверх, актавая зала) жыхары Бабруйска змогуць прайсці субяседаванне ў спецыялістаў кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, даведацца пра ўмовы працы, аплаты, сацыяльныя гарантыі, парадак навучання запатрабаваным прафесіям па напрамку службы занятасці.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі больш за 10 арганізацый, у тым ліку «ФанДока», «Бабруйскмэблі», «Славянкі», «Бабруйсктрыкатажу», «Будтрэста №13», «Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната», «ПТК «Мадэрам-Захад».
Тэлефоны для даведак: 72 67 94, 73 48 63.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход