«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 9 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 13.00 у культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі (вул. Першамайская, 117), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
На кірмашы плануецца ўдзел спецыялістаў кадравых службаў 35 арганізацый, будзе прадстаўлена больш за 1,5 тыс. вакансій. Таксама арганізуюць працу кансультацыйных пунктаў па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», легалізацыі працоўнай дзейнасці, магчымасці ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай і іншай дзейнасці, якая не патрабуе дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’екта гаспадарання.
Грамадзяне з абмежаванымі магчымасцямі змогуць даведацца тут аб працаўладкаванні на пастаянную працу, перападрыхтоўцы і атрыманні новай прафесіі, праходжанні адаптацыі да ўжо атрыманай, аказанні сацыяльных паслуг у тэрытарыяльных цэнтрах абслугоўвання насельніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход
13.08.2025 - 11:34
13.08.2025 - 09:17
Фінішная прамая: школы Магілёўскай вобласці завяршаюць падрыхтоўку да новага навучальнага года
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці