Кірмаш вакансій у сферы гандлю і грамадскага харчавання пройдзе ў Магілёве 24 студзеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел ААТ «Еўрагандаль», «РольфТрэйд», УКВП «Дыета», ААТ «Бакалея «Магілёў», «Задняпроўе», Камбінат школьнага харчавання, ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», УП «ММЗ-сэрвіс», Магілёўскі філіял РУП «Белпошта» і інш.
У час кірмашу суіскальнікі змогуць пазнаёміцца з актуальнымі вакансіямі і ўмовамі працы ў гэтай сферы, паразмаўляць з прадстаўнікамі арганізацый і задаць удакладняючыя пытанні.
Кірмаш вакансій будзе праходзіць з 11.00 да 12.00 па адрасе: Магілёў, вул. Касманаўтаў, 17.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2025 - 16:24
15.05.2025 - 14:30
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій рыхтуецца да прыёму мэтавікоў
15.05.2025 - 13:37
15.05.2025 - 09:05
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі